«Пітэр Пэн» і «Папялушка» як набор сэксісцкіх стэрэатыпаў. Ці патрэбная цэнзура

Your browser doesn’t support HTML5

Ці трэба карэктаваць зьмест дзіцячых казак альбо адмаўляцца ад твораў, якія замацоўваюць сэксісцкія стэрэатыпы? Казкі якіх народаў ці аўтараў найбольш патрыярхальныя? Ці трэба пераасэнсоўваць спадчыну беларускай дзіцячай літаратуры? Абмяркоўваюць літаратарка, перакладчыца, аўтарка дзіцячых кніжак Вольга Гапеева, перакладчыца і выдавец дзіцячых кніжак па-беларуску Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і аглядальніца дзіцячай літаратуры Натальля Мядзьведзь.