Гадзінная праграма Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў праграме: Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Ён аналізуе, як выглядае «пэйзаж пасьля бітвы за Бабіча», і канстатуе, што факт адкліканьня амбасадара не здымае ўсіх тых прынцыповых разыходжаньняў, якія існуюць паміж Беларусьсю і Расеяй. І – падкаст «Пад Лукашэнкам». Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі. У канцы 1995-га, нягледзячы на намаганьні прэзыдэнцкай адміністрацыі сарваць выбары ў новы Вярхоўны Савет, грамадзяне Беларусі прыйшлі на ўчасткі і пазбавілі Лукашэнку магчымасьці ўсталяваць рэжым бескантрольнай улады.