У Курапатах усталёўваюць мэталічныя брамы. ФАТАФАКТ

На ўсіх трох уваходах у Народны мэмарыял Курапаты будаўнікі ўсталёўваюць мэталічныя брамы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабоды.

Прызначэньне гэтых спарудаў пакуль незразумелае. Магчыма іх усталёўваюць выключга з эстэтычных меркаваньняў.

Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёньня ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіраньні і добраўпарадкаваньні».

Выхад да МКАДу з боку рэстарацыі

Ужа гатовая брама з боку Заслаўскай шашы

Сёньня раніцай ​у Курапатах зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Менскай кальцавой дарогі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах зьнесьлі мэталічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД. ФОТА