«Я карміла і ў царкве». Спрэчка пра грудное кармленьне на людзях

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму публічнае кармленьне грудзьмі выклікае спрэчкі і часта нэгатыўныя рэакцыі? Чаму яно важнае? Выкладчыца ангельскай мовы Натальля Кулінковіч і супрацоўніца Нацыянальнага архіву Марыя Каленьнікава дзеляцца досьведам кармленьня дзяцей у публічных месцах, а псыхоляг Сьвятлана Бергер і зоаабаронца Ганна Ласко тлумачаць, чаму ім гэта не падабаецца, і чаму гэта варта хаваць.