Facebook зробіць больш жорсткімі правілы жывых трансьляцый

Кампанія Facebook узмоцніць кантроль над відэатрансьляцыямі пасьля тэракту ў новазэляндзкім Крайстчэрчы, дзе злачынец забіў 50 чалавек у мячэцях, ведучы жывы эфір у Фэйсбуку.

Пра гэта заявіла галоўны апэрацыйны дырэктар карпарацыі Шэрыл Сэндберг ў адкрытым лісьце, апублікаваным у газэце The New Zealand Herald.

У прыватнасьці, кампанія думае аб абмежаваньні магчымасьці весьці трансьляцыі для карыстальнікаў, якія парушаюць правілы сацсеткі. Акрамя таго, Facebook мае намер паскорыць распазнаваньне і выдаленьне відэа з фрагмэнтамі эфіраў з гвалтам. Паводле Сэндберг, пасьля тэракту ў Крайстчэрчы мадэратары выявілі 900 розных вэрсій відэаздымкаў тэрарыста.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада мусульман Францыі падала у суд на Facebook і YouTube за трансьляцыю нападу ў Крайстчэрчы