Мінэнэрга: Першы энэргаблёк БелАЭС гатовы на 87%

Будоўля Беларускай АЭС, 2017 год

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС, які плянуюць запусьціць у канцы гэтага году, ужо гатовы на 87%. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Астраўцы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, паведамляе Tut.by.

Агульнабудаўнічыя працы на першым энэргаблёку на стадыі «высокай ступені гатоўнасьці».

«Засталася чыставое выстройваньне памяшканьняў, дзе мы павінны правесьці гідравыпрабаваньні. Пасьля гэтага мы пачынаем выстройваньне і добраўпарадкаваньне больш як трох тысяч памяшканьняў», — сказаў службовец.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Летась на БелАЭС выявілі 1,2 тысячы парушэньняў заканадаўства аб ахове працы

Вялікія агульнабудаўнічыя працы завершаныя і на другім энэргаблёку, гатовым на 65%. Яго плянуюць запусьціць у 2020 годзе. Цяпер там мантуюць абсталяваньне — рэактарную ўстаноўку, машынную залю, дызэльную гаспадарку, электратэхнічнае абсталяваньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Летась на БелАЭС выявілі 1,2 тысячы парушэньняў заканадаўства аб ахове працы

На будоўлі АЭС працуюць больш за сем тысяч чалавек, а яе плошча складае 300 гектараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швайцарыі раскрытыкавалі БелАЭС. Менск назваў рашэньне «антыбеларускім»

БелАЭС будуць паводле тыпавога расейскага праекту і за расейскі крэдыт амаль у 10 мільярдаў даляраў. Два блёкі будуць мець агульную магутнасьць каля 2400 МВт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Летась на БелАЭС выявілі 1,2 тысячы парушэньняў заканадаўства аб ахове працы