Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Нур-Cултане

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, люты 2019

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 26 сакавіка абмеркавалі стасункі Беларусі і Расеі падчас тэлефоннай размовы, піша БелТА.

Акалічнасьці размовы не паведамляюцца.

Вядома, што Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі графік будучых сустрэч у Нур-Султане і Пэкіне падчас міжнародных форумаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Астану перайменавалі канчаткова. Сталіца Казахстана будзе называцца Нур-Султан