У Казахстане падаў у адстаўку Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў дзяржаваю яшчэ з савецкага часу. Ён займаў пасаду 30 гадоў, даўжэй за ўсіх постсавецкіх прэзыдэнтаў. Свабода паглядзела, як зьмяняліся прэзыдэнты ў былых 15 савецкіх рэспубліках.
Як зьмяняліся прэзыдэнты ў 15 постсавецкіх дзяржавах (без уліку часовых выканаўцаў абавязкаў)
Найбольш прэзыдэнтаў зьмянілася ва Ўкраіне (5), Азэрбайджане (5) і Малдове (5). Доўгі час Нурсултан Назарбаеў заставаўся галоўным палітычным доўгажыхаром, цяпер ён саступіў месца на алімпе найбольш непатапляльных прэзыдэнтаў Аляксандру Лукашэнку, які кіруе Беларусьсю ўжо 25 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чым падобныя і чым адрозьніваюцца Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў, які сышоў у адстаўкуЗа постсавецкі час прэзыдэнты не мяняліся ў Таджыкістане, дзе гэтую пасаду 25 гадоў займае Эмамалі Рахмон, і ў Беларусі. Лукашэнка прэзыдэнт даўжэй на пару месяцаў, але Рахмон даўжэй кіруе дзяржаваю (да прэзыдэнцтва быў старшынём Вярхоўнага савету). У Казахстане адбылася першая зьмена, пакуль дзяржавай часова кіруе сьпікер парлямэнту Касым-Жамарту Такаеў.
Больш за 10 гадоў не зьмяняліся прэзыдэнты ў Расеі і Туркмэністане:
- У Расеі ўлада зьмянялася тройчы, агулам Уладзімір Пуцін кіруе 15 гадоў;
- Другі прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў кіруе дзяржавай з 2007 году.