Жыхар Мікашэвічаў хаваў дома 8,5 кг марыхуаны

Ілюстрацыйнае фота

Каля 8,5 кг марыхуаны канфіскавалі ў жыхара горада Мікашэвічы Лунінецкага раёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.

Апэратыўнікі падчас ператрусу ў падвале шматкватэрнага дома знайшлі і канфіскавалі каля 8,5 кг марыхуаны. Уладальнік наркотыку — 43-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар, які раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці.

«Ён распавёў супрацоўнікам наркакантролю, што захоўваў марыхуану для наступнага збыту. У момант набыцьця наркотыкаў быў затрыманы і 32-гадовы мясцовы жыхар. У дачыненьні да дваіх мужчын распачатая крымінальныя справы па арт. 328 КК», — праінфармавалі ў міліцыі.

Зараз апэратыўнікі вызначаюць, ці затрыманыя распаўсюджвалі наркотыкаў на тэрыторыі раёну.