Раварысты ў Кіеве, касманаўты на Байкануры, Масьленіца перад Крамлём.14 фотаімгненьняў тыдня

Традыцыйнае адзначэньне пачатку посту перад Вялікаднем у румынскай вёсцы Поплака, 10 сакавіка.

Раварысты дэманструюць перад кіеўскай мэрыяй, дамагаючыся сучаснай інфраструктуры для бясьпечнага руху на роварах ва ўкраінскай сталіцы.

Парк Зарадзьдзе ў цэнтры Масквы.

Вучэньні македонскага спэцназу ў Скоп’е.

Мігрант у цырульніка ў басьнійскім горадзе Біхач.

Памінальная служба па колішнім прэм’ер-міністры Сэрбіі Зорану Джынджычу, забітым 16 гадоў таму. Бялград, 12 сакавіка 2019.

Прадавец апэльсінаў пад дажджом на вуліцы ў Джалалабадзе, Аўганістан.

Карабель Саюз МС-12 з трыма касманаўтамі на борце стартуе з касмадрому Байканур 14 сакавіка.

Касмадром у Байкануры, помнік Юрыю Гагарыну.

Бяздомны сьпіць у цэнтры Кіеву.

Народнае гуляньне, якое адзначае канец карнавалу і пачатак посту перад Вялікаднем, порт Галаксідзі, Грэцыя, 11 сакавіка.

Пікет у Санкт-Пецярбургу супраць абмежаваньня свабоды ў інтэрнэце, 10 сакавіка.

Лыжны маратон у мясцовасьці Зільс у Швайцарыі, 10 сакавіка.

Масьленіца перад сьценамі Крамля, Масква, 9 сакавіка.