Паўторнага рэфэрэндуму аб Брэксыце блізкім часам ня будзе

Парлямэнт Вялікабрытаніі 14 сакавіка адхіліў магчымасьць правядзеньня блізкім часам паўторнага рэфэрэндуму аб выхадзе краіны з Эўразьвязу. Прапанову аб паўторным рэфэрэндуме падтрымалі 85 дэпутатаў, супраць выказаліся 334.

Пазьней сёньня парлямэнт прагаласаваў за тое, каб зьвярнуцца да Эўразьвязу з прапановай адкласьці Брэксыт, калі да 20 сакавіка ня будзе дасягнута пагадненьне аб выхадзе з ЭЗ.

Напярэдадні парлямэнт прагаласаваў супраць выхаду без пагадненьня. Акрамя таго, была прынятая папраўка, якая забараняе Вялікабрытаніі выходзіць з Эўразьвязу без дамоўленасьцяў аб умовах выхаду.

Рэфэрэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу адбыўся ў чэрвені 2016 году. Вялікабрытанія далучылася да ЭЗ у 1973 годзе і мае стаць першай краінай, якая яго пакіне.