Швэцыя патрабуе адклікаць расейскага дыплямата праз шпіёнскі скандал

Generic -- Sweden flag

Міністэрства замежных справаў Швэцыі запатрабавала адклікаць з краіны расейскага дыплямата, якога швэдзкія ўлады падазраюць у шпіянажы. Пра гэта паведамляе газэта Dagens Nyheter са спасылкай на крыніцу.

У МЗС выклікалі пасла Расеі ў Стакгольме Віктара Татарынцава. Ад яго запатрабавалі добраахвотна выслаць з Швэцыі падазраванага ў шпіянажы падначаленага. Прадстаўнік швэдзкага МЗС Патрык Нільсан пацьвердзіў, што расейскі амбасадар быў выкліканы ў сувязі зь дзейнасьцю аднаго з дыпляматаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве затрымалі шэраг палітыкаў за шпіянаж на карысьць Расеі

Раней паведамлялася, што 26 лютага паліцыя бясьпекі затрымала ў Стакгольме падазраванага ў незаконнай выведнай дзейнасьці. Яго імя не раскрываецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына выслала расейскага дыплямата. Яго абвінавацілі ў шпіянажы

Паводле папярэдніх дадзеных, затрыманы быў завэрбаваны агентам расейскай выведкі, які працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём. У Швэцыі падазраваны займаўся інфармацыйнымі тэхналёгіямі, якія ўяўляюць цікавасьць для замежнай выведкі. У Стакгольме не выключаюць, што ён пачаў сваю дзейнасьць у 2017 годзе.