Ад пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 2,2%

Ілюстрацыйнае фота

У лютым 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 1,3%.

Цэны на паслугі ў параўнаньні са студзенем вырасьлі на 3,2%. на харчовыя тавары — на 1,1%, на нехарчовыя тавары — на 0,2%.

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за студзень, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

​Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларусы бяруць крэдыты на жыльлё пад 16% і калі стаўка апусьціцца да 2%