Качанава: Адміністрацыя прэзыдэнта пачала выконваць даручэньні адразу пасьля «вялікай размовы»

Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ распавяла кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава.

«Прэзыдэнт сказаў, значыць, мы павінны дакладна разумець, што гэта сыгнал да выкананьня», — адзначыла яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Восень патрыярха. Што было галоўным у «вялікай размове»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках

Аляксандар Лукашэнка правёў 1 сакавіка «Вялікую размову з прэзыдэнтам». Яна доўжылася больш за 7 гадзінаў — амаль рэкорд. Свабода вяла жывую трансьляцыю з камэнтарамі і спытала Лукашэнку пра транзыт улады.