Беларусы і жэняцца, і разводзяцца найчасьцей сярод эўрапейцаў

Паводле Эўрастату, самая вялікая перавага жаночага насельніцтва над мужчынскім (24.500.000) - у Эўропе (ААН ўключае таксама ў гэты рэгіён Расею, Украіну, Беларусь і Малдову). Тут за апошнія паўстагодзьдзя колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася амаль удвая, а колькасць разводаў, наадварот, узрасла ў 2,5 разы.

У Беларусі - адзін з самых высокіх паказчыкаў колькасьці шлюбаў. Але пры гэтым і самы высокі, пасьля Расеі, па разводах.