Шэсьць замежных тэлепраграмаў атрымалі дазвол на вяшчаньне ў Беларусі

Міністэрства інфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі – тэлепраграмаў «Дом Кіно Прэміум», «Тайна», «Duck TV HD», «Duck TV», «Жывая планета» і «Матор ТВ».

Як паведамляе Міністэрства інфармацыі, дазвол выдадзены тэрмінам на 3 гады.

Усе гэтыя праграмы спэцыялізуюцца на мастацкай, дзіцячай, адукацыйнай і спартовай тэматыцы.

Раней мы паведамлялі, што ніводзін з буйных беларускіх апэратараў не ўключыў украінскі тэлеканал UATV у свае пакеты, нягледзячы на фармальны дазвол.