У Івейскім раёне канфіскавалі 500 літраў самагонкі. ФАТАФАКТ

Самагонны апарат, канфіскаваны супрацоўнікамі Іўеўскага РАУС

5 сакавіка супрацоўнікі Івейскага РАУС Менскай вобласьці канфіскавалі буйную партыю самагонкі ў беспрацоўнага жыхара мястэчка Юрацішкі 1991 году нараджэньня, паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

У той дзень маладзён знаходзіўся ў нежылым доме ў вёсцы Верашчакі Іейскага раёну, міліцыя засьпела яго за вырабам самагонкі. Пры ператрусе дома выявілі 500 літраў самагонкі, 820 літраў самагоннай брагі і самагонны апарат.

Супрацоўнікам міліцыі малады чалавек растлумачыў, што самагон ён вырабляў для асабістага спажываньня. Праводзіцца праверка, самагон, брага і самагонны апарат канфіскаваныя.