У Лёндане расьсьледуюць інцыдэнт пасьля выяўленьня трох бомбаў

Паліцэйская апэрацыя на вакзале Ватэрло пасьля выяўленьня самаробнай бомбы, Лёндан, 5 сакавіка 2019 году

Контратэрарыстычнае падразьдзяленьне лёнданскай паліцыі пачатло расьсьледаваньне ў сувязі з выяўленьнем у Лёндане трох самаробных выбуховых прыстасаваньняў. Пра гэта паведамляе SkyNews.

Бомбы выявілі ў аэрапортах Гітроў і Сіці, а таксама на чыгуначным вакзале Ватэрло. Выбуховыя прылады ў аднолькавых белых пакетах былі дастаўлены поштай. Сьледчыя высьвятляюць сувязь паміж гэтымі выпадкамі.

Паводле дадзеных экспэртаў, бомбы мелі малую магутнасьць. Зь іх дапамогай можна было выклікаць толькі невялікае ўзгараньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Меркаваны тэракт ля парлямэнту ў Лёндане: высьветлілі асобу нападніка