Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША ўсклаў кветкі ахвярам Галакосту ў Менску

Менскі мэмарыял «Яма»

Намесьнік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент ​5 сакавіка ўсклаў кветкі да менскага мэмарыялу «Яма», прысьвечанага ахвярам Галакосту.

Намесьнік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент знаходзіцца ў Менску з працоўным візытам. Напярэдадні ён ушанаваў памяць братоў Луцкевічаў і сустрэўся зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.