У Берасьці знайшлі месца масавых расстрэлаў. ВІДЭА

На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця знайшлі парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны. Цяпер пошукавы батальён займаецца раскопкамі, а ў інтэрнэце зьявілася пэтыцыя, каб будаваць на гэтым месцы забаранілі.