ЗША абяцаюць 1 млн даляраў за інфармацыю пра сына Бін Ладэна

Хамза бін Лядэн

ЗША прапаноўваюць узнагароду ў 1 млн даляраў за інфармацыю пра аднаго з сыноў былога лідэра экстрэмісцкай групоўкі «Аль-Каіда» Усамы бін Ладэна, паведамляе ВВС.

Хамза бін Ладэн, паводле дадзеных Вашынгтону, можа ўзначальваць гэтую ісламісцкую групоўку. Хамза бін Ладэн, як мяркуецца, хаваецца блізу аўгана-пакістанскай мяжы.

Цягам апошніх гадоў было распаўсюджана некалькі яго відэа- і аудыёзваротаў да прыхільнікаў з заклікамі да нападаў на ЗША і іх заходніх саюзьнікаў.

Усама бін Ладэн быў забіты ў 2011 годзе ў часе апэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў.

Былы лідэр «Аль-Каіды», як лічыцца, даў дабро на ажыцьцяўленьне нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году, ахвярамі якіх сталі амаль 3000 чалавек.