Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Чацьвёртая частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная драматычным падзеям у Авальнай залі Дому ўраду напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году. Плебісцыт быў ініцыяваны прэзыдэнтам Лукашэнкам і тычыўся пазбаўленьня «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга статусу дзяржаўных сымбаляў, а беларускай мовы — статусу адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму плакаў Лукашэнка. Даклад аб карупцыі ў атачэньні прэзыдэнтаУ ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. група асобаў у чорных масках зьбіла дэпутатаў Апазыцыі БНФ, якія абвясьцілі галадоўку на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто страляў у Лукашэнку. Гісторыя першага і апошняга «замаху»Генэральная пракуратура выявіла ўдзел у апэрацыі некалькіх сотняў узброеных людзей, уведзеных у тую ноч у Дом ураду, але хто канкрэтна зьбіваў дэпутатаў — высьветліць ня здолела: служба аховы прэзыдэнта не адказала на афіцыйныя запыты і адмовілася прадставіць пракуратуры відэазапіс падзеяў.
Пра што новы падкаст-цыкль «Пад Лукашэнкам»?
Сяргей Навумчык: Якія фактары паспрыялі перамозе Лукашэнкі ў 1994-м — ягоны «антыкарупцыйны» даклад, стрэл пад Лёзнам альбо вера людзей у цуд? Як здарылася, што з краіны, якая ў момант дасягненьня Незалежнасьці мела найлепшыя стартавыя эканамічныя ўмовы ў параўнаньні з суседзямі, Беларусь ператварылася ў аўтсайдэра рэгіёну? Мы паспрабавалі аднавіць найбольш яскравыя эпізоды апошніх 25 гадоў беларускай гісторыі, якія краіна пражыла пад Лукашэнкам — праз галасы палітыкаў, камэнтатараў, звычайных людзей, якія гучалі ў рэпартажах Свабоды.