Гішпанка атрымала беларускую літаратурную прэмію

Анхэля Эсьпіноса Руіс

Гішпанку Анхэлю Эсьпіносу 15 лютага ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй імя Міхася Стральцова.

Прэмія імя Стральцова ўручаецца другі год запар. Яе ідэя належыць удаве літаратара Алёне Стральцовай. Прэмія ўручаецца паэтам, празаікам, літаратурным крытыкам і літаратуразнаўцам.

Гішпанская паэтка, даследчыца-славістка Анхэля Эсьпіноса вывучала літаратуразнаўства на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 2011 годзе Эсьпіноса атрымала прэмію «Беларусь у фокусе», у 2015 — выйшла ў фінал паэтычнага конкурсу «Эксьлібрыс».