Пяціклясьніца менскай гімназіі выкінулася з вакна

Ілюстрацыйнае фота

У менскім раёне Шабаны 13 лютага з вакна 8-га паверха скочыла пяціклясьніца, піша тэлеграм-канал Nexta.

Паводле Эўрарадыё, дзяўчына навучалася ў гімназіі № 21. Там інфармацыю пра здарэньне пацьвердзілі, але дадалі, што здарэньне адбылося ня ў іх будынку.

Сьледчы камітэт разьбіраецца ва ўсіх абставінах трагедыі. Іншая інфармацыя распаўсюджвацца ня будзе з этычных меркаваньняў, сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.