У школе ў Стоўпцах, дзе адбылося двайное забойства, аднавілі заняткі. ВІДЭАФАКТ

У сярэдняй школе № 2 у Стоўпцах, дзе 11 лютага 16-гадовы школьнік з нажом напаў на настаўніцу і вучняў і забіў двух чалавек,12 лютага аднавілі заняткі.

​Каля брамы вучняў сустракае прадстаўнік адміністрацыі. У школе працуюць супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Школьнік у Стоўпцах забіў нажом настаўніцу і падлетка. Два вучні ў рэанімацыі

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.