Беларускі рубель пачаў 2019 год з інфляцыі 0,9%

Ілюстрацыйнае фота

У студзені 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,9%.

У студзені цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 1,3%. Цэны на паслугі ў параўнаньні са сьнежнем павялічыліся на 0,3%. Інфляцыя на не спажывецкія тавары склала 0,7%.

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за студзень, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

У 2018 годзе цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 5,6%. Цэны на паслугі — на 8,1%. Інфляцыя на не спажывецкія тавары склала 3,8%.​

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш 5%

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларусы бяруць крэдыты на жыльлё пад 16% і калі стаўка апусьціцца да 2%