У Фаніпалі загінуў рабочы, якога засыпала зямлёй

7 лютага ў Фаніпалі абвалілася зямля ў катлаване, дзе вяліся работы, і адзін з рабочых апынуўся пад вялікім слоем зямлі.

Як паведамляе tut.by, абвал адбыўся каля 16.40 насупраць будынка Фаніпальскага гарвыканкама. На месца здарэньня прыехалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і брыгада хуткай дапамогі.
«Ратавальнікі дасталі з-пад зямлі цела мужчыны», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.