Украіна спыняе абмен прававой інфармацыяй з Расеяй

Урад Украіны прыпыніў дзеяньне пагадненьня з Расеяй аб абмене прававой інфармацыяй, паведамляюць Украінскія інфармагенцтвы. Гэтаt рашэньне Кабінэт міністраў ухваліў 6 лютага.

Пагадненьне аб абмене прававой інфармацыяй паміж Украінай і Расеяй дзейнічала з красавіка 1995 года.

Яно прадугледжвала, што кожны з бакоў абавязуецца прадастаўляць другому боку прававую інфармацыю шляхам электроннай перадачы дакумэнтаў або шляхам прадстаўленьня афіцыйных тэкстаў прававых актаў на папяровых носьбітах.

Урад даручыў Міністэрству замежных спраў Украіны давесьці да ведама ўрада Расеі інфармацыю аб спыненьні дзеяньня гэтага дакумэнта.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 10 сьнежня 2018 падпісаў закон аб спыненьні дзеяньня дагавора аб дружбе з Расеяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна выйшла з трох пагадненняў аб супрацоўніцтве ў рамках СНД