Супрацоўнікі міліцыі ўначы 3 лютага затрымалі 24-гадовага менчука, які выпіваў «ва ўстанове па вул. Лабанка».
Высьветлілася, што мужчына працуе кіроўцам і ўжо некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.
Супраць мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол паводе ч. 2 арт 23.45 КоАП за незаконнае нашэньне формы адзеньня ваенізаваных арганізацый. Мужчыну аштрафавалі, на колькі не ўдакладняецца, кашулю канфіскавалі.
Максымальны штраф за такое парушэньне – 510 рублёў (20 базавых велічынь).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя назвала «чуткамі» словы гаспадара прытулку пра зьбіцьцё ў пастарунку