«Прэдседацель»: «Ну і зачэм у школу хадзіць, калі тэлевізар можа вучыць?» 

«Прэдседацель» не разумее, навошта малым дзецям ведаць пра ўсялякіх гадаў, якія нават ня водзяцца ў ягоным калгасе.

Чым раней яны пачнуць мясіць гной на фэрме, тым больш будзе карысьці ўсёй гаспадарцы. І ніякай вышэйшай матэматыкі не патрэбна.

Да таго ж, цяпер у кожнай хаце ёсьць тэлевізар, які пакажа і раскажа ўсю праўду — нават пра нікчэмных «братоў нашых меншых» чарвякоў.

«Ня нада так многа ў школу хадзіць, усіх тэлевізар можа вучыць», — прасоўвае «прэдседацель» ідэю школазамяшчэньня.

А вы падзяляеце неабходнасьць чарговай рэформы на мінімізацыю школьнай праграмы?