Пад расейскай Калугай перакуліўся аўтобус зь дзецьмі. Сем чалавек загінулі

Выратавальная апэрацыя на месцы здарэньня

Сем чалавек загінулі і 25 шпіталізаваныя ў выніку аварыі аўтобуса на аўтадарозе «Калуга-Вязьма» ў Калускай вобласьці Расеі.

Аўтобус вёз дзіцячы ансамбаль на танцавальны конкурс у Калугу. Сярод загінулых чацьвёра — дзеці. Усяго ж у аўтобусе ехалі 48 чалавек: 33 дзяцей і 15 дарослых.

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца ня даў рады кіраваньню і перакуліў аўтобус у кювэт. Цяпер ён дае паказаньні, распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе МНС Расеі, выратавальная апэрацыя на месцы ДТЗ завершана.

Аўтобус належаў індывідуальнаму прадпрымальніку.