У турмах Францыі правядуць дэбаты пра будучыню краіны

Стрыт-арт на вуліцы Парыжу

Ніколь Белубэ, міністар юстыцыі Францыі, 31 студзеня абвясьціла аб тым, што мае намер паўдзельнічаць у «Вялікіх дэбатах» са зьняволенымі францускіх турмаў.

«Я паспрабую прыняць удзел у некалькіх „Вялікіх дэбатах“, у прыватнасьці, у турмах. Я вельмі станоўча да гэтага стаўлюся», — заявіла Ніколь Белубэ ў інтэрвію радыёстанцыі RTL.

Аб правядзеньні «Вялікіх дэбатаў» прэзыдэнт Эманюэль Макрон абвясьціў у адказ на пратэсты «жоўтых камізэлек», нагадвае RFI.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Парыжы выклік «жоўтым камізэлькам» кінулі «чырвоныя хусткі»

Паводле задумкі прэзыдэнта, падчас гэтых кансультацыяў, якія павінны працягнуцца да 15 сакавіка, усе ахвотныя грамадзяне Францыі змогуць выказацца аб праблемах, якія яны лічаць значнымі і зрабіць прапановы наконт далейшага разьвіцьця краіны.

Прэзыдэнт даў старт дэбатам 15 студзеня.