Страляніна на востраве Корсыка, ёсьць ахвяры

Бастыя, Корсыка

У горадзе Бастыя на францускім востраве Корсыка чалавек адкрыў агонь, параніўшы сем чалавек. Адзін з параненых памёр у шпіталі.

Пра гэта паведамляе партал onet.pl, спасылаючыся на францускія крыніцы.

Сярод параненых ёсьць паліцыянт, які знаходзіцца ў шпіталі.

Мясцовая паліцыя спрабуе абясшкодзіць 60-гадовага чалавека, які забарыкадаваўся ў доме, узяўшы ў закладнікі двух чалавек.

Матывы паводзін нападніка пакуль невядомыя.