Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, каардынатарка праграм швэдзкага мэдыяінстытуту Fojo Вольга Вале накіроўвалася ў Менск на сустрэчу з маладымі журналістамі па запрашэньні БАЖ.
Удзень 25 студзеня Вольгу Вале затрымалі супрацоўнікі памежнай службы ў менскім аэрапорце. Ёй паведамілі, што яна не можа трапіць у Беларусь, бо знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім не пажаданы ўезд на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску перад сустрэчай Лукашэнкі і Парашэнкі затрымалі ўкраінскага выдаўцаБеларусь зь нядаўняга часу мае агульны «чорны сьпіс» з Расеяй. Вольга Вале была вымушаная вяртацца ў Рыгу зваротным рэйсам.
Як адзначаецца ў паведамленьні БАЖ, швэдзкі мядыяінстытут Fojo больш за 15 гадоў супрацоўнічае з журналісцкімі арганізацыямі ў Беларусі, і раней ніякіх эксцэсаў з наведваньнем Беларусі ў супрацоўнікаў Fojo не ўзьнікала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь адмяніла забарону на ўезд украінскаму пісьменьніку Жадану