Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні законапраекты пра забарону непраўдзівых навін. Паведамленьне разьмешчана на афіцыйным сайце ніжняй палаты расейскага парлямэнту.
Паводле тэксту дакумэнтаў, забароняць публікаваць недакладную інфармацыю, якая мае грамадзкую значнасьць. Недакладныя навіны, апублікаваныя ў інтэрнэце, можна будзе ўносіць у сьпіс матэрыялаў, забароненых для распаўсюджваньня ў інтэрнэце. Таксама дэпутаты прынялі ініцыятыву аб пакараньні — штрафах і арыштах да 15 сутак — за абразу дзяржаўных сымбаляў і органаў улады ў інтэрнэце.
- Праект дакумэнту аб фальшывых навінах прадугледжвае штрафы да 5 тысяч расейскіх рублёў (крыху больш за 160 беларускіх) прыватнай асобе, да мільёна (амаль 33 тысячы беларускіх) юрыдычнай асобе і блякаваньне паведамленьняў, якія ствараюць пагрозы жыцьцю або здароўю грамадзян, грамадзкай бясьпецы або працы інфраструктуры.
- Недакладныя навіны, апублікаваныя ў інтэрнэце, расейскія дэпутаты прапануюць уносіць у сьпіс забароненых матэрыялаў. Цяпер туды ўносяцца пераважна экстрэмісцкія матэрыялы.
- За абразу дзяржаўных сымбаляў і органаў улады ў інтэрнэце прапануюць штрафаваць і арыштоўваць на тэрмін да 15 сутак.
- Матэрыялы, якія палічаць непаважлівымі да грамадзтва і дзяржавы зь непавагай, можна будзе блякаваць без суда.