З трубаправода ў Мэксыцы кралі паліва. Ён выбухнуў, больш паўсотні ахвяраў

Mexico — People react at the scene where a ruptured fuel pipeline exploded, in the municipality of Tlahuelilpan, Hidalgo, 19jan2018

66 чалавек загінулі і 76 параненыя ў выніку выбуху трубаправода ў Мэксыцы, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на губэрнатара штата Ідальга.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 19 студзеня прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўнач ад Мэхіка. Па заяве дзяржаўнай кампаніі Pemex, якой належыць трубаправод, катастрофа адбылася з прычыны нелегальнай урэзкі ў трубу.

Прадстаўнікі кампаніі адсачылі ўрэзку, на месца былі адпраўленыя вайскоўцы. Аднак яны ня сталі ўмешвацца ў выкраданьне паліва, каб пазьбегнуць праблем, — распавёў міністар бясьпекі краіны Альфонса Дураса.

Месца выбуху ачэпленае вайскоўцамі. Дзясяткі абвугленых целаў зь яго пакуль не прыбраныя, адзначае Reuters, паколькі іх вывучаюць судовыя экспэрты.