Украіна купляе ў Беларусі вялікую колькасьць паліва, заявіў намесьнік міністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Георгій Тука, паведамляе БелаПан.
«У нас сваёй нафты няма. Гэта ваенная таямніца? Не. Нам даводзіцца яе закупляць. То бок частку нафты. Я ня ведаю, шчыра. Здаецца, цяпер сырую нафту мы з Расеі не атрымліваем, таму мы вымушаны закупляць вялікую колькасьць паліва, якой карыстаецца ўся краіна, у Беларусі, якая выпрацоўваецца, абсалютна зразумела, з расейскай нафты. Але нам гэта выгадна.» — заявіў Тука ў інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу «112».
Чыноўнік таксама падкрэсьліў, што ўрад краіны ніколі не забывае, што Беларусь «зьяўляецца складовай часткай саюзнага ўтварэньня з Расеяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка «ня супраць» агульнай валюты з Расеяй, але не расейскага рубля, а «як эўра»«Абсалютна — хачу запэўніць усіх. Мы цьвяроза ацэньваем і магчымыя рызыкі, і магчымы ўзровень небясьпекі, які нясе разьмяшчэньне ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыі суседняй Беларусі», — сказаў Тука.
Інтэрвію зь ім было запісана 16 студзеня. Праз два дні Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з былымі міністрамі замежных спраў Беларусі, заявіў супрацьлеглае:
«У апошні час нас пачалі папракаць, што мы запраўляем (украінскія — БелаПаН) танкі дызэльным палівам. Я даручыў разабрацца, якое там дызэльнае паліва. Калі мне далажылі (я толькі што даведку другі раз прачытаў) — там жа ўсё дызэльнае паліва расейскае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ваюем з Украінай ці Расея?» — Лукашэнка «разабраўся», хто запраўляе ўкраінскія танкі і пастаўляе зброю ў БеларусьТаксама Лукашэнка заявіў, што з Украіны ў Расею празь Беларусь ідуць хіба мізэрныя аб’ёмы санкцыйных тавараў, і гаворка ідзе аб «змыканьні ўкраінскіх і расейскіх пастаўшчыкоў пры заступніцтве мытні і іншых службаў Расейскай Фэдэрацыі».
А «беларусамі там і ня пахне», заявіў Лукашэнка. Грамадзянаў Беларусі, расказаў ён, выкарыстоўваюць толькі дзеля таго, каб «падказалі, як лепей праехаць па Беларусі.