У Польшчы ў сувязі са сьмерцю мэра Гданьску Паўла Адамовіча прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэньне абвясьціць нацыянальную жалобу з 18 студзеня (з 17.00) па 19 студзеня (да 19:00) 2019 г.
Пасольства Польшчы ў Менску паведаміла сёньня, што кніга спачуваньняў у сувязі са сьмерцю Адамовіча будзе адкрыта ў панядзелак, 21 студзеня, з 10:00 да 15:00.
Пакінуць запіс у кнізе спачуваньня можна ў Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь па адрасе: вул. Зьмітрака Бядулі, 11, г. Менск (10-ы паверх).
Мэр Гданьску Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму нападніку Стэфану В. пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрыяў беларускай мове і аб’езьдзіў усю Беларусь. 8 фактаў пра мэра Гданьску, якога атакавалі з нажомПахаваньне Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу, 19 студзеня. Жалобнае набажэнства адбудзецца ў базіліцы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Гданьску. Там жа будзе пахаваная і урна з прахам трагічна загінулага мэра. Такім было пажаданьне сям’і Паўла Адамовіча, якое падтрымалі дзяржаўныя ўлады і гданьскі арцыбіскуп.