У Польшчы абвешчаная агульнанацыянальная жалоба ў сувязі зь гібельлю мэра Гданьска

Павал Адамовіч, кастрычнік 2018

Прэзыдэнт Польшчы Дуда абвясьціў агульнанацыянальную жалобу праз забойства мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Пра гэта Дуда паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.

Паводле паведамленьня, жалоба будзе доўжыцца ад 17:00 18 студзеня да 19:00 19 студзеня.

Павал Адамовіч памёр 14 студзеня ў выніку нападу, зьдзейсьненага ўвечары напярэдадні падчас дабрачыннага канцэрту.

Павал Адамовіч узначальваў Гданьск больш за два дзесяцігодзьдзі, ад 1998 году. Мінулай восеньню ён быў пераабраны на чарговы тэрмін, на які балятаваўся як незалежны кандыдат, але пры падтрымцы цяпер апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы», зь якой ён раней выйшаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэра Гданьска пахаваюць у адной з найбуйнейшых сьвятыняў сьвету