Сэрыя выбухаў ва ўнівэрсытэце Ліёну ў Францыі. ВІДЭА

Ліён, ілюстрацыйнае фота

Хутчэй за ўсё газ стаў прычынай магутнага выбуху, які адбыўся ў кампусе ўнівэрсытэта ў Ліёне, Францыя. Усе жыхары эвакуяваныя, на месцы працуюць ратаўнікі.

Паводле лякальных СМІ, сьмяротных ахвяраў няма, але ёсьць параненыя. Як паведамляюць улады навучальнай установы, гаворка пра трох пацярпелых.

Выбух адбыўся ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.