Некалькі машын зьехалі ў кювэт на трасе Менск — Вільня. ФОТА

На трасе Менск — Вільня празь сьлізкую дарогу сёньня ўдзень некалькі машын зьехалі ў кювэт. Сьведкамі ДТЗ сталі карэспандэнты Свабоды.

Перад Валожынам трактар выцягваў з кювэту пасажырскі мікрааўтобус, які ехаў у Ліду. За 10 кілямэтраў ад Ашмянаў у кювэце ляжаў яшчэ адзін легкавік.