Прапагандыст Кісялёў: Калі ў Менску вырашаць застацца без Расеі, то будучыня Беларусі — прывідная

Дзьмітрый Кісялёў

У перадачы «Вести недели», якую тэлеканал «Россия 1» пазыцыянуе як аналітычную перадачу, вядучы Дзьмітрый Кісялёў пракамэнтаваў апошнія спрэчкі паміж Менскам і Масквою.

Згадка пра Беларусь прагучала пасьля сюжэту пра аўтакефалію Праваслаўнай царквы Ўкраіны. Пасьля канстатацыі аддаленьня Ўкраіны ад Расеі, Кісялёў заявіў, што «цяпер Расею чымсьці падобным палохае Лукашэнка».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што азначае рашэньне Менску зьняць абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў

«Маўляў, Расея можа згубіць саюзьніка. Зразумела, мы гэтага катэгарычна ня хочам. Але калі і ў Менску вырашаць застацца без Расеі, то будучыня Беларусі — прывідная. Расея, вядома ж, аслабее, але Беларусі проста ня будзе. Ня трэба ілюзій. Таму — рускія і ўся Расея — за захаваньне самых блізкіх адносін паміж намі і за захаваньне вялікай адзінага і магутнага этнасу — народа. Гэта так, калі па-простаму».

Пасьля гэтых словаў Кісялёў вярнуўся да ўкраінскай тэматыкі і анансаваў матэрыял пра ўкраінскую дыяспару ў Канадзе, у якім прагучалі абвінавачваньні пра сувязі канадзкіх украінцаў з СС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка амаль 2 хвіліны прамаўляў па-беларуску, а ягоны сын граў на фартэпіяна «Куточак Беларусi». ВІДЭА

Праграму «Вести недели» вядзе дырэктар Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітрый Кісялёў. Вясной 2014 года ён быў унесены ў санкцыйных сьпіс Эўрапейскага зьвязу. Кісялёва неаднаразова абвінавачвалі ў тым, што ў сюжэтах «Вести недели» скажаюць факты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Алексіевіч напусьцілі «радыеактыўны попел»: на расейскай ТВ Кісялёў расказаў пра «чорта ў шэрсьці»