У Расеі паліцэйскі адправіў у морг жывую пэнсіянэрку

Хуткая дапамога

У расейскім Прыамурʼі супрацоўнік паліцыі, не чакаючы лекараў, адправіў у морг яшчэ жывую пэнсіянэрку, якую сваякі выявілі ў цяжкім стане пасьля сямейнага застольля і палічылі, што яна не падае прыкмет жыцьця.

Хуткую дапамогу выклікаў санітар моргу, які заўважыў, што пацярпелая яшчэ жывая. Выратаваць пэнсіянэрку лекарам не ўдалося, яна памерла ў рэанімацыі, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У ведамстве лічаць, што паліцэйскі канстатаваў сьмерць самастойна і парушыў інструкцыю, выклікаўшы ня хуткую дапамогу, а адразу рытуальную службу. Кіраўніцтва аддзелу МУС «Белагорск» прызначыла службовую праверку.