Каб трапіць да чыноўніка, журналіст «Белсату» апрануўся Дзедам Марозам. Відэа

Ілюстрацыйнае фота

Журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча ахова не прапусьціла да генэральнага дырэктара «Белэнэрга» Паўла Дразда. Тады карэспандэнт пераапрануўся Дзедам Марозам, і ахова, не пазнаўшы журналіста, дазволіла ўвайсьці.

​Камэнтар, які хацелі ўзяць у генэральнага дырэктара, тычыўся існаваньня ў «Белэнэрга» ланцугу прыватных фірмаў-прывідаў, грошы на якія выпампоўваюцца з беларусаў праз жыроўкі. Камітэт дзяржкантролю ўжо зацікавіўся каштарысам на 9 мільёнаў даляраў новага офіснага будынку «Белэнэрга» ў цэнтры Менску. Пры гэтым на мадэрнізацыю цепласетак сродкаў хранічна бракуе.

Генэральны дырэктар паведаміў, што на разгляд кіраўніку дзяржавы пададзены праект рэструктурызацыі энэргетычнай галіны, зьмены нібыта чакаюцца ў 2019-2010 гадах.