Кітайскія ўлады арганізавалі візыт для невялікай групы журналістаў у тры лягеры палітычнага перавыхаваньня ці як іх афіцыйна называюць у Кітаі — у «цэнтры прафэсійнай падрыхтоўкі» Кашгара, Хатана і Каракаша.
Усе лягеры разьмешчаныя ў паўднёвай частцы Сіньцзяну, рэгіёну дзе пражывае вялікая колькасьць прадстаўнікоў этнічных меншасьцяў, у асноўным уйгураў, а таксама казахаў, кіргізаў і татараў.
Праваабаронцы і былыя «выхаванцы» лягераў абвінавачваюць улады Кітая ў катаваньнях, негуманных умовах утрыманьня людзей і парушэньні базавых правоў чалавека. Але замежным журналістам у Сіньцзяне паказалі іншую карціну.