У Пэкіне ў выніку нападу параненыя 20 вучняў адной з пачатковых школ. Усе яны дастаўленыя ў шпіталь, трое дзяцей атрымалі цяжкія траўмы. Нападнік затрыманы паліцыяй, перадае Reuters. Ягоная асоба і матывы ўчынку высьвятляюцца.
Іншых падрабязнасьцяў нападу мясцовыя ўлады не паведамляюць. Паліцыя адмовілася камэнтаваць здарэньне. Паводле інфармацыі ў сацыяльных сетках, дзеці атрымалі нажавыя раненьні ў галаву. У той жа час, паводле лекараў, як перадае агенцтва Сіньхуа, іх жыцьцю нішто не пагражае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскія школьнікі сталі ахвярамі страляніныГвалтоўныя злачынствы супраць дзяцей — рэдкасьць у Кітаі. Аднак апошнім часам адбылося некалькі падобных інцыдэнтаў. У канцы чэрвеня ў Шанхаі ўзброены нажом мужчына напаў на дзяцей каля адной са школ. У выніку два дзіцяці загінулі, яшчэ адзін школьнік быў паранены. Высьветлілася, што нападнік прыехаў у Шанхай, але ня змог уладкавацца на працу і хацеў такім чынам адпомсьціць грамадзтву.
У канцы красавіка ў кітайскай правінцыі Шэньсі мужчына напаў з нажом на дзяцей непадалёк ад будынка школы. У выніку загінулі 7 школьнікаў. У студзені 2017 году на поўдні Кітаю невядомы забіў нажом 12 дзяцей. Нядаўна ён быў пакараны сьмерцю.