У Кітаі сямёра школьнікаў сталі ахвярамі страляніны і дванаццаць — параненыя ў цэнтральнай правінцыі Шэньсі, абвясьцілі мясцовыя ўлады. Сярод забітых пяць дзяўчынак і два хлопчыкі, сярод параненых — дзевяць дзяўчынак і тры хлопчыкі. Пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі, ім аказваецца тэрміновая дапамога.
Падазраваны ў страляніне арыштаваны. Яму 18 гадоў, ён мясцовы жыхар. Ён заявіў паліцыянтам, што аднаклясьнікі зьдзекаваліся над ім, калі ён быў навучэнцам школы, і цяпер ён вырашыў адпомсьціць за ранейшыя крыўды. Пра гэта напісала кітайскае выданьне China Daily са спасылкай на мясцовыя праваахоўныя органы правінцыі Шэньсі.