Былы кіраўнік Мінабароны і Памежнага камітэту ўзначаліў дэпартамэнт прэзыдэнцкай Акадэміі кіраваньня

Леанід Мальцаў, архіўнае фота

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі ў 2013–2016 гадах Леанід Мальцаў узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы, які ўваходзіць у структуру Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

Мальцаву 69 гадоў. У 2016 годзе Лукашэнка звольніў яго з вайсковай службы і пасады старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту. Пасьля звальненьня ён працаваў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўнівэрсытэта «МІТСО» у Менску. Летась, Лукашэнка выключыў вайсковага чыноўніка са складу Савету бясьпекі.

Мальцаў уваходзіў у сьпіс беларускіх службоўцаў, якім Эўразьвяз забараніў уяжджаць на сваю тэрыторыю. Раней Мальцаў быў міністрам абароны, выконваў абавязкі старшыні КДБ, кіраваў Саветам бясьпекі, узначальваў памежнае ведамства.