Парашэнка падпісаў закон аб статусе ўдзельнікаў баявых дзеяньняў для вэтэранаў УПА

Парлямэнт Украіны атрымаў дакумэнт з подпісам прэзыдэнта 22 сьнежня

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб статусе ўдзельнікаў баявых дзеяньняў для вэтэранаў Украінскай паўстанцкай арміі.

Паводле дадзеных на сайце Вярхоўнай рады, парлямэнт атрымаў дакумэнт з подпісам Парашэнкі 22 сьнежня.

Вярхоўная Рада прыняла закон 6 сьнежня. Дакумэнт дае «статус удзельніка баявых дзеяньняў асобам, якія прымалі ўдзел ва ўсіх формах узброенай барацьбы за незалежнасьць Украіны ў XX стагодзьдзі ў складзе Ўкраінскай паўстанцкай арміі, Украінскай паўстанцкай арміі атамана Тараса Бараўца (Бульбы) «Палеская сеч», Украінскай народнай рэвалюцыйнай арміі (УНРА) і ўзброеных падразьдзяленьняў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (ОУН).

Дакумэнт уступіць у сілу праз тры месяцы з дня яго апублікаваньня.