Цунамі абрынулася на Інданэзію. Больш за 160 чалавек загінулі. ФОТА, ВІДЭА

Позна вечарам 22 сьнежня на ўзьбярэжжа Інданэзіі абрынулася цунамі і разбурыла сотні дамоў і гасьцініц.

На раніцу 23 сьнежня вядома пра 168 загінулых, 750 параненых і 30 зьніклых бязь вестак. Улады папярэджваюць, што інфармацыя пра пацярпелых і ахвяраў яшчэ ня поўная.

Цунамі адбылося праз 24 хвіліны пасьля вывяржэньня вулькану Кракатаў і, паводле навукоўцаў, верагодна, было выклікана падводнымі апоўзьнямі.

Гурт Seventeen і гледачоў хваля накрыла падчас канцэрту. Паводле СМІ, загінулі басіст і кіроўца гурту.

28 верасьня ў Інданэзіі адбыўся землятрус магнітудай 7,5 бала. Усьлед за штуршком горад Палу, дзе пражывае каля 350 тысяч чалавек, накрыла шасьцімэтровая хваля цунамі. Загінулі больш за 2 тысячы чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі на шахце загінулі 9 чалавек